Роль гуманитарных наук в современном образовательном пространстве



Pdf көрінісі
бет96/123
Дата21.04.2023
өлшемі2,98 Mb.
#175047
түріСборник
1   ...   92   93   94   95   96   97   98   99   ...   123
Байланысты:
РОЛЬ ГУМАНИТАРНЫХ НАУК 8923823832899999

У. А. Мішчанчук
Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў, Мінск, Беларусь
ТЭАТРАЛЬНАЯ АДУКАЦЫЯ Ў ВЫХАВАННІ ТВОРЧАЙ АСОБЫ
Разгледжваюцца праблемы тэатральнай адукацыі, найбольш індывідуалізаванай, арыентаванай 
на кожнага канкрэтнага студэнта, у якім майстар-выкладчык абавязаны адшукаць тыя асабістыя 
рысы, што змогуць увасобіцца ў ключавыя кампетэнцыі акцёра, рэжысёра. У артыкуле надаецца 
ўвага станаўленню і рэалізацыі таленту пры ўмове фарміравання агульначалавечых каштоўнасцей.
Ключавыя словы:
 творчая асоба, школа перажывання, школа прадстаўлення, форма эстэтыч
-
нага адчування, мастацкі вобраз
V. Mishchanchuk
Belarusian State Academy of Arts, Minsk, Belarus
THEATER EDUCATION IN THE EDUCATION 
OF CREATIVE PERSONALITY
The article is devoted to the problems of theater education, – the most individualized, focused on each 
individual student, in which the master teacher is obliged to find those personal traits that can be embodied 
in the key competencies of the actor, Director. The author considers the formation and realization of talent 
under the condition of the formation of universal values.
Keywords:
 creative personality, school of experience, school of representation, form of aesthetic sensation, 
artistic image
Тэатр – гэта частка вялікага арганізма культуры, таму праблемамі тэатра павінны займац-
ца людзі высокакультурныя, прынцыповыя, таленавітыя, якія добра разумеюць канчатковую 
мэту сваёй працы. Здаецца, усё так проста. Драматург піша, рэжысёр ставіць. Акцёр іграе. 
Кожны ведае і добра робіць сваю справу. Канфлікты? Няхай яны будуць, але няхай гэта будуць 
канфлікты асоб. Часам паражэнні бываюць даражэйшыя за перамогу, а перамога, здараецца, 
бярэ верх над пераможцам. Парадаксальнасць гэтай высновы не ўпісваецца ў рамкі звычайна-
га жыцця, але ў мастацтве парадокс заканамерны і апраўданы творчым пошукам. Мастацтва 
не можа быць рэгламентавана, мастацтва заўсёды – выклік штодзённаму, пасрэднаму.
«Мастацтва – магутны сродак выпраўлення чалавечай недасканаласці», – сказаў аме ры-
канскі пісьменнік Т. Драйзер. Усе віды мастацтваў служаць галоўнаму з мастацтваў – мастацт-
ву жыць на зямлі.
Шмат дыскусій у нашай прэсе, на розных творчых форумах ідзе пра шляхі развіцця сучас-
нага тэатра і тэатра будучага, маладое папаўненне акцёраў, рэжысёраў, мастакоў, драматургію, 
крытыку і гледачоў… і гэта зразумела. Бо тэатр – мастацтва жыцця і надзённасці. Мастацтва 
свядомасці і сумлення.


164
Сучасны акцёр – творца. Які ён павінен быць? З гэтым пытаннем нядаўна аўтар звярнуўся 
да першакурснікаў, якія толькі яшчэ пачынаюць свой шлях у мастацтва. Вось што яны адказалі: 
«найперш – чалавекам!», «любіць тэатр у сабе…», «быць грамадзянінам», «не паддавацца зор-
кавай хваробе…», «быць творцам…».
Адказалі шчыра, з дзіцячай непасрэднасцю, але пераканана, з надзеяй, што будзе толькі 
так, а не інакш.
Як хочацца, каб гэтая вера спадарожнічала ім усё жыццё! Бо гэта ім, сёняшнім пачаткоўцам, 
развіваць і памнажаць добрыя традыцыі беларускага тэатра, яго заснавальнікаў у XXI ст., бо 
толькі цікавая творчая асоба, чалавек з добрым густам, тэмпераментам, з творчай фантазіяй 
і пачуццём гумару, чулы да нягод і радасцей іншых людзей, чалавек, які добра ведае гісторыю, 
мае багаты жыццёвы вопыт, акцёрскую і асабістую абаяльнасць, у садружнасці з рэжысёрам, 
з усім калектывам тэатра зможа вырашаць надзённыя праблемы сучаснага тэатра, рухаць 
сцэнічнае мастацтва наперад.
Менавіта такіх мастакоў хочацца выхоўваць! Акцёраў, рэжысёраў – сапраўдных сумленных 
творцаў, якія добра валодаюць сваёй прафесіяй, любяць справу, якой служаць.
Сучасная тэатральная педагогіка ўвабрала ў сябе велізарны вопыт акцёрскага майстэр-
ства. У распараджэнні педагогаў – аўтарытэтныя працы вядучых майстроў тэатра. Як многа 
ў іх нюансаў, супрацьлегласцяў! Да сённяшняга дня можна пачуць адгалоскі даўно мінулых 
змаганняў – школа перажывання або школа прадстаўлення? Заклікі да арганізацыі тэатра-
студыі ў падвале, гаражы, на плошчы, і побач – мара пра камерны тэатр. Актыўныя пошукі 
новых форм інтэлектуальнага тэатра, а побач – мары пра тэатр плашча і шпагі. А каму 
не вядома палеміка пра тэатр акцёра і тэатр рэжысёра? І тым не менш як у гэтым усім 
многа агульнага!
Надта слушна гаварыў і пісаў пра гэта К. Станіслаўскі: «Талант – это счастливая комби-
нация многих творческих способностей человека в соединении с творческой волей… Нужны 
наблюдательность, впечатлительность, память (аффективная), темперамент, фантазия, вооб-
ражение… вкус, ум, чувство внутреннего и внешнего ритма и темпа. Музыкальность, искрен-
ность, непосредственность, самообладание, находчивость, сценичность…».
Безумоўна, усё гэта так, але тут дарэчы назваць яшчэ і абавязковую прысутнасць па-
чуцця гумару як аднаго з самых адметных кампанентаў акцёрскага таленту, які сведчыць 
аб назіральнасці, настроі розуму, аб крытычных адносінах да розных жыццёвых праяў 
і характараў людзей.
Пачуццё гумару – адна з форм эстэтычнага адчування. Сапраўднае пачуццё гумару – гэта 
ўменне бачыць супярэчлівасць у нашым штодзённым жыцці, у нашых суадносінах, гэта жывы 
розум, здольны да багатых, разнастайных супрацьпастаўленняў, які вылучае з’явы са звыклых 
для нас сувязяў, і інш.
Адзін з заснавальнікаў тэатральнай адукацыі на Беларусі, народны артыст, рэжысёр, дра-
матург, першы прафесар былога тэатральнага інстытута – Е. А. Міровіч, для якога тэатр быў 
школай жыцця, не пераставаў сцвярджаць: «Працуй, любячы сваю справу, працуй весела, не 
ведаючы стомы!»
Такіх артыстаў, якія падпарадкоўваюць свой талент гэтым пачуццям, мы і называем 
«мастацкімі творчымі асобамі».
Як прыклад трэба назваць нашых выхаванцаў – народных артыстаў СССР В. Тараса-
ва, Г. Аўсяннікава, народных артыстаў Беларусі Л. Давідовіч, М. Захарэвіч, Г. Гарбука, 
В. Клебановіч, М. Пятрова, А. Ткачонка, В. Манаева і інш. Сённяшнія выкладчыкі спецыяль-
ных дысцыплін на тэатральным факультэце выкарыстоўваюць у сваёй практыцы аўтарытэтныя 
працы і вопыт вядучых майстроў тэатра Расіі, замежных дзеячаў і, безумоўна, нашых на-
стаўнікаў: К. Саннікава, Д. Арлова, В. Рэдліх, У. Маланкіна, Т. Узунавай, А. Бутакова, І. Кур-


165
гана і іншых майстроў сваёй справы. Усе яны такім чынам множаць і развіваюць іх здабыткі 
ў тэатральнай педагогіцы з улікам сучаснага жыцця і яго патрабаванняў да мастацтва.
Тым не менш пытанні «у якім напрамку павінна развівацца тэатральная педагогіка?», «чаму 
і як перш за ўсё трэба вучыць будучага акцёра?», «якім павінен быць сучасны артыст?» не сы-
ходзяць з парадку дня паседжанняў савета тэатральнага факультэта, выпускаючых кафедраў 
(кафедра майстэрства акцёра, рэжысуры, кафедра сцэнічнай мовы, кафедра вакалу і пластыч-
ных дысцыплін).
Прафесійны адбор людзей найбольш таленавітых – адна з галоўных праблем на сённяшні 
дзень у нашай працы.
Калісьці адзін з нашых настаўнікаў казаў: «Каго набіраем – таго і выпускаем…».
У гэтым выказванні – глыбокі сэнс. Як важна ў маладым дараванні ўбачыць перспектыву, 
творчы патэнцыял! Як важна ў гэтым адборы не памыліцца, не скалечыць лёс чалавеку! Ні для 
каго не сакрэт, што, напрыклад, з курса 15–20 чалавек усур’ёз акцёрамі становяцца толькі 4–5. 
і гэта ўжо вялікая радасць! Але ж бывае і горш, таму справа адбору патрабуе ўдасканальвання.
Аўтар ўжо не аднойчы казаў, што менавіта акцёр-чалавек, а не акцёр-рамеснік з’яўляецца 
самай галоўнай фігурай тэатра, таму што галоўнай тэмай тэатральнага мастацтва ва ўсе часы 
заставаўся і застаецца чалавек!
Думаецца, што выкладчык акцёрскага майстэрства, як і выкладчыкі іншых гуманітарных 
дысцыплін, заклікаючы сваіх выхаванцаў да ўважлівага і пранікнёнага вывучэння жыцця, рас-
крываючы сакрэты акцёрскага пераўвасаблення, не дасягае мэты, калі не паклапоціцца аб тым, 
каб яго выхаванец у першую чаргу вывучыў самога сябе. Будучы артыст павінен як мага ра-
ней зразумець свае магчымасці, свае моцныя бакі ў творчасці і свае недахопы! Гэта дапамо-
жа арганізаваць яго творчыя намаганні, мэтанакіравана весці заняткі з ім, улічваючы менавіта 
яго індывідуальнасць. Наша «вытворчасць» – штучная!
Задача тэатральнай школы не ў тым, каб навучыць артыста ўсяму, а ў тым, каб ён умеў 
непасрэдна і вольна выкарыстоўваць у творчасці свой чалавечы матэрыял, якім надарыў яго 
Бог і ягоныя бацькі. Гэта дасць яму ўпэўненасць у сабе, якая засяроджана ў яго чалавечай 
непаўторнасці (самі па сабе прыйшлі на ўспамін такія радкі: «Людей неинтересных в мире 
нет, их судьбы как история планет…»).
Аўтар перакананы – навучыцца можна таму, што любіш. Настаўнік у мастацтве той, хто 
дапамагае табе стаць самім сабой. Настаўнік – не той, хто вучыць, а той, у каго вучацца.
Выхаванне творчай свабоды з’яўляецца адной з галоўных праблем тэатральнай педагогікі.
Уменне артыста існаваць ва ўмоўных абставінах – гэта і ёсць асаблівая якасць, асаблівы 
талент, уласцівы толькі акцёрскай прафесіі. Для артыста фантазіраваць – значыць унутрана 
прайграваць. Фантазіруючы, артыст не кагосьці бачыць у сваім уяўленні, а самога сябе ў во-
бразе, матэрыялам жа мастацтва артыста з’яўляюцца яго дзеянні. Таму для артыста фантазіра-
ваць – значыць дзейнічаць, але не на самай справе, а пакуль яшчэ ў сваім уяўленні, у сваіх 
творчых марах.
Праблема акцёрскага ўяўлення як ключавая праблема акцёрскага таленту ўсебакова раз-
глядаецца ў працах К. Станіслаўскага, У. Неміровіча-Данчанкі, Б. Захавы, М. Кнебель і іншых 
знакамітых дзеячаў тэатра.
Вядома, што на ўступных экзаменах пры наборы студэнтаў педагогу перш за ўсё трэ-
ба зразумець, ці ёсць у таго ці іншага абітурыента патэнцыяльныя магчымасці для развіцця 
гэтай прафесійнай самай неабходнай якасці. Як адгукаецца арганічная прырода будуча-
га артыста на вобразе ўяўлення? Закладзена ці не закладзена ў абітурыента магчымасць 
фантазіраваць па-акцёрску? Ці здольны будзе ён з цягам часу арганічна існаваць у зменлівых 
абставінах? Ці абуджае яго ўяўленне да дзеяння? Гэтыя і іншыя пытанні задаём мы, педагогі, 
на ўступных экзаменах.


166
Калі старэйшага тэатральнага педагога М. Кнебель папрасілі адным словам ахарактарыза-
ваць самае галоўнае ў акцёрскіх здольнасцях, то яна, не задумваючыся, сказала: «Детскость!».
Ці не праўда, гучыць неяк нечакана? Здзіўляе, дарэчы, не намёк на падабенства артыста 
да дзіцяці, а тое значэне, якое надае гэтай характарыстыцы прызнаны майстар, карыфей тэа-
тральнай педагогікі.
Само па сабе параўнанне дзейнасці артыста з гульнямі дзіцяці, безумоўна, не адкрыццё. 
Яшчэ Дзідро ў знакамітым «Парадоксе аб акцёры» пісаў: «Ничто так не походит на актера 
на сцене или в его работе, как дети…».
К. Станіслаўскі захапляўся верай дзіцяці ў натуральнасць адносін да свайго ўяўлення: 
«…когда вы дойдете в искусстве до веры и правды детей в их играх, тогда вы сможете стать 
великими артистами».
Талент – гэта ўменне артыста пражыць чужы кавалачак жыцця на сцэне, як свой.
Падсумоўваючы некаторыя свае развагі і меркаванні, трэба сказаць, што артыст пачынаец-
ца з прыродных задаткаў, а праблема мастацкага таленту – адна з самых складаных.
Артыст жыве на сцэне не будзённым жыццём, а «жыццём» умоўным, уяўным, пабудаваным 
і сканструяваным па законах сцэнічнай эстэтыткі. Гэтаму абсалютна не пярэчыць той факт, 
што і рухаецца, і гаворыць, і адчувае сябе артыст зусім рэальна, выкарыстоўваючы пры гэ-
тым сваё жывое цела, голас, эмоцыі, міміку… Але ўся яго дзейнасць на сцэне падпарадкавана 
працэсу стварэння мастацкага вобраза, унутраны сэнс якога – уздзеянне на глядзельную залу.
Менавіта дзякуючы таму, што выканаўца ролі, артыст існуе не па жыццёвых мерках, а па 
законах эстэтычнага ўздзеяння, становіцца неабходнай сцэнічная тэхніка, якой займаюцца 
штодзённа выкладчыкі са студэнтамі і якой павінен займацца артыст усё жыццё. Сцэнічная 
тэхніка – гэта набор выразных сродкаў, неабходных для таго, каб артыст па-мастацку быў зра-
зумелы, змог данесці да гледача канкрэтную думку.
Чым, напрыклад, адрозіваецца наша «размова» ў жыцці ад маналога героя спектакля 
ў «моўным» плане? Тым, што ў апошнім выпадку складаецца мастацкі вобраз мовы, у той час 
як у жыцці чалавек «проста» размаўляе, штосьці камусьці паведамляе і г. д.
Валодаючы сцэнічнай тэхнікай, мастацкім дарам і густам, добрымі творчымі і чалавечымі 
якасцямі, артыст становіцца суб’ектам мастацкай творчасці, пераключаецца ў іншы «рэжым 
працы» – па законах эстэтычнага. Пераўвасабляецца ўсё яго цялеснае і духоўнае існаванне: 
воля, эмоцыі, самаадчуванне і самае галоўнае – не губляць у жыцці і на сцэне сумленнасць, 
сорам і міласэрнасць!
Якое гэта вялікае і непаўторнае пачуццё, якое непаўторнае адчуванне творчасці яго 
вялікасці тэатра!
Калі гэта не адбываецца, немагчыма гаварыць пра артыста, яго проста няма.


Достарыңызбен бөлісу:
1   ...   92   93   94   95   96   97   98   99   ...   123




©engime.org 2024
әкімшілігінің қараңыз

    Басты бет