Роль гуманитарных наук в современном образовательном пространстве


ACTIVITY ENVIRONMENT AS A CONDITION FOR THE CONSOLIDATION



Pdf көрінісі
бет20/123
Дата21.04.2023
өлшемі2,98 Mb.
#175047
түріСборник
1   ...   16   17   18   19   20   21   22   23   ...   123
Байланысты:
РОЛЬ ГУМАНИТАРНЫХ НАУК 8923823832899999

ACTIVITY ENVIRONMENT AS A CONDITION FOR THE CONSOLIDATION 
OF HISTORICAL KNOWLEDGE (on the example of excursions 
with students of Minsk State Linguistic University)
The article is devoted to an analysis of the didactic aspects of the study of the history and the modern 
memorialization of one of the largest and most important of the Nazi execution sites in Belarus during 
the Second World War – the death camp Trostenetz. The author presents the different scientific narratives 
in Belarusian and foreign historiography and provides information resources for the commemoration of 
these tragic events to museums and tourists etc. The author proposes new ways of solving these tasks in the 
framework of the development of the new public history and the modern culture of memory.
Keywords:
 The Great Patriotic War, genocide, Small and Big Trostenetz, death camp, places of the mass 
killings, didactic tools
Дзейсны падыход у адукацыі не cтолькі забяспечвае фарміраванне пэўнай сістэмы ведаў, 
колькі стварае практычныя ўмовы для замацавання на індывідуальным узроўні больш па-
глыбленай інфармацыі пра гістарычныя падзеі, факты, асобы. Фактычным вынікам выкары-
стання такога падыходу становяцца актыўныя дзеянні студэнта па ўжыванні набытых ведаў 
у ходзе вырашэння дакладных вучэбных, даследчыцкіх ці выхаваўчых задач. Разгледзім гэта 
на пракладзе правядзення штогадовых экскурсій са студэнтамі факультэта міжкультурных 
камунікацый па напрамку спецыяльнасці «Міжнародны турызм», якія цягам апошніх 10 гадоў 
бяруць актыўны ўдзел у 6-гадзіннай экскурсіі па тэрыторыі лагера смерці Трасцянец, месцах 
масавага знішчэння і гістарычнай памяці каля в. Вялікі і Малы Трасцянец.
Нагадаем, што гэтым летам споўнілася 75 гадоў не толькі з даты поўнага вызвалення 
Беларусі, тэрыторыя якой напоўніцу спазнала ўсе праявы нацысцкай акупацыйнай палітыкі 
ў 1941–1944 гг., але і з моманту канчатковай ліквідацыі аднаго з самых буйных лагераў смерці 
каля в. Вялікі і Малы Трасцянец, вядомага з нядаўняга часу ў замежнай гістарыяграфіі як 
«беларускі Асвенцім» [1, s. 91]. У апошні час у даследаваннях беларускіх [2, 3, 4, 5, 6, 7] 
і нямецкіх аўтараў [8, 9, 10, 11], зборніках дакументаў і матэрыялаў [12, 13], каталогах выстаў 
[14, 15], а таксама на інтэрнэт-партале [16] з’явіўся цэлы корпус звестак, якія фармуюць 
інфарматыўны нарматыў, замацаваны ў розных дакументальных, даследчыцкіх і азнаям-
ляльных практыках. Відавочна, што любы зацікаўлены студэнт можа самастойна знайсці 
самую розную інфармацыю, каб на яе падставе паспрабаваць скласці поўныя ўяўленні пра 
трагічныя старонкі гісторыі лагера смерці Трасцянец, а таксама даведацца аб складаным пра-
цэсе мемарыялізацыі тых падзей не толькі ў пасляваенны, але і цяперашні час.
Пры гэтым асабліва важна ўлічваць той факт, што рэальным вынікам шматгадовага 
ўшанавання памяці пра ахвяр нацыянал-сацыялісцкага тэрору мірнага насельніцтва ў гэтым 
месцы масавага знішчэння стала фарміраванне розных наратываў памяці, якія сабраны на ад-
ным гістарычным ландшафце, аднак сведчаць пра значны ўплыў часу, адпаведна і новых тэн-
дэнцый у гэтакай важнай справе, як увекавечанне памяці пра гістарычнае мінулае. Як вынік, 
побач з савецкім кожны наведвальнік новага мемарыяльнага комплексу «Трасцянец» убачыць 
сучасны беларускі афіцыйны і неафіцыйны падыходы, нямецкую і аўстрыйскую практыкі за-
хавання памяці пра трагічнае мінулае. Кожны з гэтых падыходаў знайшоў сваё адлюстраванне 
ў адпаведных гістарычных вобразах, формах, фактах, архітэктурна і скульптурна ўвасобленых 
на сённяшні дзень у большасці з адбудаваных помніках ці памятных знаках мемарыяла.
Коратка нагадаем чытачу базавую версію, вядомую з савецкай гістарыяграфіі дзякуючы 
артыкулу В. П. Раманоўскага, апублікаванага ўпершыню ў 1990 г. у энцыклапедыі «Беларусь 


28
у Вялікай Айчыннай вайне» [17]. З яго вынікала: Трасцянецкі лагер смерці быў створаны 
ў лістападзе 1941 г. каля в. Трасцянец Мінскага раёна для масавага знішчэння савецкіх грама-
дзян і ваеннапалонных, палітычных вязняў з еўрапейскіх турмаў і лагераў Аўстрыі, Германіі, 
Польшчы, Францыі і Чэхаславакіі. Масавыя расстрэлы праводзіліся ва ўрочышчы Благаўшчына 
(да кастрычніка 1943 г. было знішчана 150 тыс. чалавек), затым ва ўрочышчы Шашкоўка 
(знішчана больш за 50 тыс. чалавек), дзе была створана спецыяльная яма-печ. Дастаўленыя 
ў канцы чэрвеня 1944 г. ахвяры з мінскіх турмаў і лагераў былі спалены ў калгасных хлявах 
в. Малы Трасцянец і на штабелі дроў побач з ім (6,5 тыс. чалавек). Усяго ў Трасцяненцкім 
лагеры смерці знішчана 206,5 тыс. чалавек. Лагер па колькасці знішчаных людзей стаіць 
на 4-м месцы пасля Асвенціма, Майданека і Трэблінкі [17].
У 1986 г. выйшла навукова-папулярнае выданне «Экскурсія ў Трасцянец» супрацоўніцы 
Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны А. Г. Ванькевіч [18]. Матэ-
рыялы фактычна ўпершыню знаёмілі шырокую грамадскасць з фактамі, аснову якіх складалі 
афіцыйныя лічбы ахвяр у 206 500 чалавек, устаноўленыя Надзвычайнай дзяржаўнай камісіяй 
(НДзК) у выніку расследавання злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў у ваколіцах 
Мінска ў гады германскай акупацыі Беларусі 1941–1944 гг. Заўважым, што ў самым пачатку 
працы змешчана фота абеліска каля в. Вялікі Трасцянец, на фоне якога гарыць полымя веч-
нага агню (у апошнія гады закансервавана. – С. Н.) і на помніку высвечваецца мемарыяльная 
дошка з меншай лічбай у 201 500 ахвяр.
Такім чынам, базавым палажэннем, замацаваным у беларускай савецкай гістарыяграфіі 
і захаваным у сучаснай айчыннай, з’яўляецца тэза В. П. Раманоўскага аб масавым знішчэнні 
савецкіх грамадзян і ваеннапалонных, а таксама замежных палітычных вязняў у Трасцянецкім 
лагеры смерці агульнай колькасцю 206,5 тыс. чалавек. Пры тым, што лічбы, прынятыя на той 
час у навуковым дыскурсе і замацаваныя ў грамадскім, не карэлявалі паміж сабой.
Якраз тут неабходна звярнуцца да дзейснага падыходу, паказаць студэнту важнасць 
правільнага вызначэння рэальнай лічбы ахвяр, трагічна загінуўшых у лагеры смерці каля 
в. Вялікі і Малы Трасцянец пад Мінскам. Для гэтага дастаткова паставіць пытанне, якое 
б сведчыла аб заклапочанасці экскурсавода пра ступень усведамлення студэнтамі гістарычнай 
рэчаіснасці, глыбіню выкарыстання вядомых дакументальных крыніц і матэрыялаў, на падста-
ве якім можна высветліць фактычную карціну пошуку вырашэння адной з самых складаных 
праблем ваеннай гісторыі – праблему толькі колькаснага, а не імяннога, больш таго, нацыя-
нальнага і нават міжнацыянальнага вымярэння трагедыі і яе адэкватнага захавання ў памяці 
ў сучаснай Беларусі.
Не змяняюць гэтай сітуацыі і новыя дакументальныя выданні, якія ў апошнія гады былі 
падрыхтаваны прафесійнымі гісторыкамі, музейнымі работнікамі і архівістамі. Так, у 2003 г. 
быў упершыню падрыхтаваны зборнік «Лагерь смерти Тростенец», які складалі 117 архіўных 
дакументаў і матэрыялаў. У навуковым звароце замацоўваліся даныя, адпаведна якім у мес-
цы масавага знішчэння ў гэтым раёне загінулі 206,5 тыс. чалавек [12, с. 116–117]. Такі ж па-
дыход выкарыстоўваюць аўтары новага выдання, якое ў 2016 г. выйшла пад назвай «Тросте-
нец. Трагедия народов Европы, память в Беларуси» [12, с. 7]. Таму для наведвальніка будзе 
не зусім зразумелай новая лічба, якую пасля выхаду дакументальных зборнікаў прапанавалі 
аўтары новага навукова-папулярнага выдання «Трасцянец. Трагедыя народаў Еўропы» [19] 
(Н. А. Яцкевіч і М. Г. Нікіцін). Так, у дачыненні да дзейнасці спецыяльнай каманды-1005 
і колькасці спаленых трупаў у раёне в. Трасцянец Мінскага раёна сцвярджаюць наступнае: 
«У перыяд з кастрычніка 1943 г. па сакавік 1944 г. зондэркаманда “1005-Цэнтр” раскапала 
і спаліла ў Благаўшчыне 125 тыс. трупаў» [18, с. 23].
Таму зноў выкарыстаем дзейсны падыход і адразу ж звернем увагу на два істотна важных 
моманты ў прыведзенай цытаце: па-першае, на храналагічныя рамкі дзейнасці зондэркаманды, 


29
якія не пацвярджае ні адзін нямецкі дакумент; па-другое, на колькасць тых, хто быў спалены 
ў Благаўшчыне, што значна адрозніваецца ад звестак мінскай абласной камісіі садзейнічання 
Надзвычайнай дзяржаўнай камісіі. Як вядома, у дакуменце камісіі была прыведзена даклад-
ная лічба ў 150 тыс. Тады як аўтары названай працы не прыводзяць дакументальныя звесткі, 
з якіх бы вынікалі згаданыя новаўвядзенні, не тлумачаць прычыну змяншэння гэтай лічбы, 
асабліва без неабходных дакументальных доказаў. Аўтары не палічылі патрэбным зрабіць спа-
сылку на архіўны ці іншы матэрыял, на падставе якога можна было б вызначыць больш пра-
цяглы тэрмін спальвання «зондэркамандай “1005-Цэнтр”» ва ўрочышчы Благаўшчына, калі па 
дакументах судовага працэсу ў Гамбургу ў дачыненне да начальніка 9-й танкавай паліцэйскай 
роты старшага лейтэнанта О. Гольдапа, які называе дакладную дату апошняга дня работы ка-
манды 15 снежня 1943 г.
Таму ў наведвальніка Мемарыялу ўзнікаюць лагічныя пытанні, на падставе якіх дакумен-
тальных крыніц уводзяцца ў навуковую, грамадскую і экскурсійную практыкі звесткі, якія 
адрозніваюцца ад агульнапрынятых даных. Гэта надзвычай важна, паколькі новае выдан-
не адрасавана не толькі беларускамоўным, але і англа- і рускамоўнай чытацкай аўдыторыі, 
г. зн. уводзіць факты беларускай ваеннай гісторыі ў еўрапейскі кантэкст, дзе на цяперашні час 
замацаваны ацэнкі, да якіх у ходзе даследавання згаданай праблематыкі прыйшлі ў сучаснай 
нямецкай гістарыяграфіі. І высновы нямецкіх даследчыкаў, адбудаваныя на дакументальных 
крыніцах, істотна адрозніваюцца. Такім чынам, з увядзеннем новых лічбаў справа ў пошуку 
адказаў пра колькасныя маштабы вымярэння людской трагедыі каля в. Вялікі і Малы Трасця-
нец не проста штучна створана больш складаная практычная сітуацыя, але ўзнікаюць рэаль-
ныя праблемы для працы экскурсаводаў.
На цяперашні час пакуль малавядомай для шырокага чытача застаецца практыка дзейнасці 
«зондэркаманады “1005-Цэнтр”», назва якой паходзіла ад чарговага ўліковага нумара ў бягу-
чым справаводстве 
RSHA
(Імперскага ведамства бяспекі Германіі), скіраваная на ліквідацыю 
слядоў масавых злачынстваў на акупаванай савецкай тэрыторыі, у тым ліку тэрыторыі 
Беларусі [6]. Рэдкія звесткі, галоўным чынам ускоснага характару, сустракаюцца ў асобных 
дакументах Надзвычайнай дзяржаўнай камісіі і фігуруюць у сведчаннях некаторых мясцо-
вых жыхароў як прамых сведак тых падзей. Тады як падборка дакументальных матэрыялаў, 
апублікаваныя ў апошнія гады ў гісторыка-дакументальнай хроніцы гарадоў і раёнаў Беларусі 
па згаданай тэме, практычна абыходзіць маўчаннем, ці не закранае гэты жахлівы факт ваеннай 
гісторыі Беларусі.
У той жа час навуковы аналіз сведчанняў мясцовых жыхароў пераконвае ў тым, што пад-
час іх апытанняў прадстаўнікамі НДзК размова часцей за ўсё вялася толькі аб агульных, схе-
матычна прадстаўленых рэчах, пры гэтым давалася выключна знешняя, а не ўнутраная харак-
тарыстыка падзей, пры гэтым не прыводзяцца канкрэтныя дэталі, без чаго практычна нельга 
было рэканструяваць тыя надзвычай своеасаблівыя падзеі, тым больш прывесці дакладныя 
звесткі, канкрэтныя факты, згадкі асобных імён і г. д.
У гэтай сувязі важна стварыць дзейсны асяродак, зноў звярнуцца да пытанняў, паставіць 
іх перад студэнтамі, асабліва будучымі экскурсаводамі. Напрыклад, наколькі згаданыя свед-
чанні адпавядаюць іншым дакументальным крыніцам, у якой ступені ўскосныя звесткі 
відавочцаў раскрываюць сутнасць гістарычных падзей і ці могуць яны вытрымаць пра-
верку верыфікаванымі дакументамі. У выніку: ці могуць і надалей заставацца ў якасці 
адзіных дакументальных крыніц для ўсебаковага вывучэння гэтай малавядомай гістарыч- 
най праблемы?
Другі бок праблемы па адэкватным выкарыстанні супярэчлівых дакументальных зве-
стак, розных тлумачальных сімвалаў і нават супрацьлеглых моўных сродкаў у час правядзен-
ня экскурсій вынікае з розных падыходаў да фарміравання новай прасторы памяці, створанай 


30
у апошнія гады ў выніку пакуль што не столькі незавершанага ўвядзення ў строй архітэктурных 
аб’ектаў Мемарыяльнага комплексу «Трасцянец», колькі замацавання ў іх супярэчлівых форм 
мемарыялізацыі памяці аб трагічным мінулым. Для наведвальнікаў не заўсёды зразумела, 
чаму на тэрыторыі Мемарыяла парушаюцца нарматыўныя палажэнні аб дзейнасці гісторыка-
культурных зон, у чым прычыны разыходжання ўведзеных даных з дакументальнымі звесткамі, 
што стала перашкодай для рэалізацыі вузлавых ідэй праекта па мемарыялізацыі ва ўрочышчы 
Благаўшчына, як можна патлумачыць адсутнасць імёнаў беларускіх ахвяр на фоне з’яўлення 
помніка «Масіў імёнаў» з аўстрыйскага боку і г. д.
На нашу думку, якраз стварэнне дзейснага асяродку, у якім гэтыя пытанні не толькі ставяц-
ца, але актыўна абмяркоўваюцца са студэнтамі з выкарыстаннем дадатковай базы крыніц ці 
больш паглыбленага тлумачэння выяўленай праблематыкі, дапамагае кожнаму з наведвальнікаў 
атрымаць адказ на складаныя пытанні. Такі падыход дазваляе экскурсаводу паказаць студэнтам, 
наколькі важна не толькі ведаць асабісты тэкст экскурсіі, але і валодаць гістарычным кантэк-
стам, звяртацца да дадатковых ведаў, выкарыстоўваць нетрадыцыйныя метады ў правядзенні 
экскурсіі і працы з моладдзю.
Падсумоўваючы сказанае, важна адзначыць, што на цяперашні час перад экскурсаводамі 
стаяць даволі складаныя задачы не столькі па валоданні агульнымі ведамі, колькі па іх 
паглыбленні ў дачыненні да асобных малавядомых фактаў, у тым ліку шляхам стварэння 
дзейснага асяродку. Сёння становіцца відавочнай неабходнасць у забеспячэнні грамадскай 
патрэбы ў новым гістарычным наратыве, які б істотна збліжаў погляды даследчыкаў, падыхо-
ды экскурсантаў і экскурсаводаў. На гэтым этапе спалучэнне ў архітэктурных аб’ектах роз-
ных практык ушанавання гістарычнай памяці ў Трасцянцы пераконвае ў тым, што нягледзячы 
на захаванне пэўных шаблонаў у перадачы гістарычнай інфармацыі кожны з мемарыяльных 
аб’ектаў еўрапейскага ўзроўню павінен служыць месцам перадачы аб’ектыўных навуковых 
ведаў аб людской трагедыі ў раёне в. Вялікі і Малы Трасцянец, на сённяшні дзень ваколіцы 
беларускай сталіцы.


Достарыңызбен бөлісу:
1   ...   16   17   18   19   20   21   22   23   ...   123




©engime.org 2024
әкімшілігінің қараңыз

    Басты бет