Роль гуманитарных наук в современном образовательном пространстве



Pdf көрінісі
бет31/123
Дата21.04.2023
өлшемі2,98 Mb.
#175047
түріСборник
1   ...   27   28   29   30   31   32   33   34   ...   123
Байланысты:
РОЛЬ ГУМАНИТАРНЫХ НАУК 8923823832899999

Ключавыя словы: 
індывідуальны падыход, экзамен, прадметныя кампетэнцыі, самакантроль, са
-
мастойная праца, матывацыя
V. Ogeiko
Secondary school № 142 of Minsk, Minsk, Belarus
THE TECHNOLOGY OF AN INDIVIDUAL APPROACH AS 
A KEY FACTOR IN THE SUCCESSFUL PREPARATION OF NINTH 
GRADERS FOR THE EXAM IN THE BELARUSIAN LANGUAGE
The article reveals the idea of the wide possibilities of an individual approach in preparing ninth-graders 
for the exam in the belarusian language. The unevenness in the assimilation of knowledge and the development 
of skills is associated with the presence of significant individual differences among students. Therefore, in 


49
preparation, it is necessary to use those types of educational activities that are individually significant for 
students: writing dictations should be enriched by training exercises, research, creative and competitive 
activities. All this contributes to the objectivity of the mark on the exam, develops subject competencies and 
the personality of students.
Keywords:
 individual approach, exam, subject competencies, self-control, independent work, motivation
Актуальнасць пытання аб падрыхтоўцы старшакласнікаў да экзамену відавочная. Згод-
на з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі выніковая атэстацыя па завяршэнні навучан-
ня і выхавання на II і III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі выражаецца ў выстаўленні 
выніковых адзнак па вучэбных прадметах з улікам гадавой і экзаменацыйнай адзнак. Такім 
чынам, удзел вучняў у экзаменацыйнай кампаніі – заканамерны і заканадаўча аформлены 
этап іх навучання, звязаны з пэўным падсумоўваннем, ацэнкай дасягнутага за чатыры гады 
вывучэння той ці іншай дысцыпліны. Разам з тым з кожным годам усё выразней выяўляецца 
такая сітуацыя: экзаменацыйныя адзнакі часта падцвярджаюць гадавыя, бываюць і вышэй-
шыя, а ўзровень засваення вучнямі зместу адукацыі па вучэбным прадмеце зніжаецца. Адна 
з прычын у тым, што вучні 9-х і 11-х класаў недастаткова добра засвоілі моўны матэрыял, 
у якім адлюстравана спецыфіка беларускай мовы, яе адрозненні ад рускай мовы. Такім чы-
нам разам са звужэннем сферы выкарыстання нашай роднай мовы бяднее беларускамоўная 
маўленчая практыка вучняў.
Не менш значнай, на наш погляд, з’яўляецца прычына, звязаная з меркаваннем некаторых 
настаўнікаў, быццам да экзаменацыйнага дыктанта трэба рыхтаваць толькі праз напісанне 
дыктантаў, аналіз у прапанаваных Міністэрствам адукацыі тэкстах арфаграм і пунктаграм і на-
ват завучванне пэўных урыўкаў на памяць. У выніку адзнака на экзамене высокая, але ўзровень 
ведаў па прадмеце, дасведчанасці – наўрад ці. У выніку не задзейнічаны такія рэзервы, як на-
вукова-практычная дзейнасць, алімпіядны рух, творчыя конкурсы і іншае, выбранае з улікам 
індывідуальных інтарэсаў, здольнасцяў дзіцяці, што, безумоўна, адыгрывае істотную ролю 
і ў падрыхтоўцы да экзамену, і ў агульным яго развіцці, пашырэнні ведаў пра нашу краіну, 
выхаванні жадання зберагчы нацыянальную спадчыну. У гэтым выпадку экзамен рэальна ста-
не сапраўдным этапам у станаўленні асобы кожнага вучня.
Тэхналогія індывідуальнага падыходу – гэта арганізацыя адукацыйнага працэсу з улікам 
індывідуальных асаблівасцяў вучняў. Яна скіравана на пераадоленне супярэчнасцяў па-
між узроўнем вучэбных дасягненняў, якія задаюць праграмы, і рэальнымі магчымасцямі 
дзяцей. Агульнавядома, што пры выкананні задання з аднолькавай ступенню складанасці 
(у прыватнасці, пры напісанні дыктанта) здольны і менш здольны вучні могуць дабіцца высо-
кага выніку толькі пры розных затратах часу і намаганняў. Таму асабліва важна бачыць пер-
спектывы развіцця дзіцяці і перспектывы работы з ім.
Індывідуальны падыход уключае ў сябе наступныя этапы рэалізацыі, цесна звязаныя паміж 
сабой, што ўтвараюць цыкл, які перыядычна паўтараецца на новым узроўні:
а) псіхолага-педагагічнае вывучэнне старшакласнікаў;
б) пастаноўка бліжэйшых педагагічных задач;
в) выбар і прымяненне найбольш эфектыўных метадаў і сродкаў работы;
г) фіксацыя і аналіз атрыманых вынікаў;
д) пастаноўка новых педагагічных задач.
Псіхалагічнае даследаванне старшакласнікаў праводзіць педагог-псіхолаг школы два разы 
за навучальны год – у пачатку і канцы, перад экзаменам. Калі ў канцы года найперш вывуча-
ецца ўзровень трывожлівасці дзяцей, улік якога важны пры правядзенні дзяржаўных іспытаў, 
то на пачатку года больш актуальныя іншыя аспекты: вывучэнне індывідуальных асаблівасцяў 
вучняў (вызначэнне тыпу тэмпераменту па методыцы Д. Кейрсі, дыягностыка ўзроўню школь-
най трывожлівасці Філіпса); вывучэнне інтэлектуальных здольнасцяў вучняў (тэст «Намалюй 


50
чалавека» Гудзінаф – Харыс, тэст «Інтэлектуальная лабільнасць»); вывучэнне камунікатыўных 
навыкаў вучняў (методыка дыягностыкі міжасобасных адносін Т. Ліры, Г. Лефорджа, Р. Са-
зека); аналіз прафарыетаваных запытаў вучняў («Апытальнік прафесійных пераваг» (АПП)).
З атрыманымі дадзенымі, іх тлумачэннем і рэкамендацыямі па наладжванні педагагічнага 
дыялогу настаўнік можа пазнаёміцца ў кабінеце педагога-псіхолага. Акрэслены комплек мето-
дык дазваляе больш глыбока даведацца пра жыццёвыя прыярытэты, інтарэсы і схільнасці дзя-
цей, іх погляд на будучую прафесію, г. зн. любімы занятак, а таксама выдзеліць групы рызыкі 
пры падрыхтоўцы да экзамену.
Тым не менш і сам настаўнік павінен праводзіць вывучэнне дзевяцікласнікаў. Гутаркі 
з бацькамі (устанаўленне ўмоў сямейнага выхавання), сябрамі (асэнсаванне адносін дзяцей 
паміж сабой унутры класнага калектыву), калегамі (высвятленне асаблівасцяў навучальных 
інтарэсаў школьнікаў) хоць і маюць адносна-аб’ектыўны характар, але з’яўляюцца каштоўнай 
крыніцай для стварэння ўласнага псіхолага-педагагічнага партрэта дзяцей, якім неабходна буд-
зе здаць экзамен па беларускай мове.
Умовай паспяховай рэалізацыі індывідуальнага падыходу пры падрыхтоўцы дзевяці клас-
нікаў да экзамену з’яўляецца дыферэнцыяцыя, раздзяленне ўсяго класа на групы ў адпа-
веднасці: з псіхолага-педагагічнымі асаблівасцямі; узроўнем вучэбных дасягненняў; схіль-
насцю да пэўных відаў навучальнай дзейнасці па беларускай мове. Гэтыя групы наступныя: 
базавая (ключавое слова «засваенне»); даследчая (ключавое слова «даследаванне»); творчая 
(ключавое слова «творчасць»).
Неаспрэчным фактам з’яўляецца розная ступень падрыхтаванасці вучняў. Адзін прапусціў 
урокі па хваробе, другі быў няўважлівы, трэці не зразумеў тлумачэння настаўніка, а чацвёрты 
марыць стаць фізікам ці біёлагам. Здольнасці дзяцей да засваення беларускай мовы таксама 
розныя. Разам з тым у адным класе можна выдзеліць групу вучняў (намі яна названа базавай), 
якая адлюстроўвае сярэдні ўзровень навучальных дасягненняў класнага калектыву (у асноў ным 
такія вучні маюць адзнакі ад 1 да 6 балаў). Менавіта на яе скіравана асноўная падрыхтоўчая 
да экзамену дзейнасць настаўніка.
Пры планаванні ўрока мэтазгодна выдзяляць асноўны (для ўсіх вучняў) і варыятыўны (для 
розных груп і асобных вучняў) матэрыял. Па меры пераходу вучня на больш высокія ўзроўні 
варыятыўны матэрыял і яго функцыі мяняюцца: ён можа быць дадатковым, дапаможным ці 
прамежкавым.
На этапе засваення ведаў індывідуалізацыя навучання заключаецца ў паказе ўзору, ал-
гарытма дзеяння, разгорнутым тлумачэнні, пасля чаго вучні выконваюць заданні частко-
ва ці поўнасцю самастойна. Неабходна адзначыць, што дыдактычны матэрыял у асноўным 
выбіраецца з тэкстаў, змешчаных у зборніках экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове 
(узровень агульнай базавай адукацыі) таго ці іншага навучальнага года.
Настаўніку неабходна раней прадбачыць цяжкасці, якія могуць узнікнуць у вучняў, і рэка-
мендаваць шляхі іх пераадолення: выкарыстаць апорны канспект па пэўнай тэме, прачытаць 
раней вывучанае правіла ў падручніку, звярнуцца да даведачнай літаратуры і інш.
Магчыма падзяліць асобныя заданні на невялікія задачы, этапы. Пры гэтым кожная наступ-
ная задача становіцца пасільнай для вучняў, калі выканана папярэдняя. Напрыклад, на этапе за-
мацавання ведаў па тэме «Знакі прыпынку ў складаназлучаных сказах» вучням можна прапана-
ваць наступныя заданні: адшукаць у зборніку экзаменацыйных матэрыялаў складаназлучаныя 
сказы, паміж часткамі якіх пастаўлена коска; ускладніць дадзеныя сказы адасобленымі членамі 
сказа, змяніўшы коску паміж часткамі на кропку з коскай; выпісаць са зборніка сказы, паміж 
часткамі якіх пастаўлена кропка з коскай; графічна растлумачыць прычыну яе пастаноўкі.
Пры арганізацыі паўтарэння па тэме «Правапіс прыставак на зычны» магчыма звяр-
нуцца да аналізу тэксту «Бацькоўскія клопаты» (зборнік экзаменацыйных матэрыялаў за 
2017 г.): выдзеліце прыстаўкі ў словах «спяшаючыся», «адразу», «падлятаць», «расхрыстаны», 


51
«разяўляць», «змагчыся»; графічна растлумачце правапіс прыставак у гэтых словах; складзіце 
алгарытм праверкі правапісу прыставак у адзначаных лексемах.
Такія заданні рознага ўзроўню складанасці дазваляюць больш слабым вучням актыўна 
ўключацца ў калектыўную работу класа. Але настаўнік можа ўскладніць індывідуальныя 
заданні, калі рэальныя навучальныя магчымасці асобных вучняў вышэйшыя за сярэдні 
ўзровень патрабаванняў, якія прад’яўляюцца да большасці.
Змест, ступень складанасці практыкаванняў вызначаюць формы і спосабы іх выканання, 
арганізацыю работы ў класе (франтальную, групавую ці індывідуальную). Франтальная фор-
ма работы стварае магчымасці для ўзаемаабмену, узаемаабагачэння, эмацыянальнага дыяло-
гу і тым самым актывізуе дзейнасць кожнага вучня. Пры групавой рабоце паміж настаўнікам 
і вучнем узнікаюць больш блізкія кантакты і ствараюцца ўмовы для праяўлення эмоцый, 
развіцця інтарэсаў, аказання дапамогі кожнаму вучню. Навучальныя заданні выконваюц-
ца вучнямі ў межах пэўнай тэмы, але этапы работы, спосабы дзеяння, меры дапамогі роз-
ныя. Індывідуальная работа дазваляе максімальна дыферанцаваць змест, ступень складана-
сці практыкаванняў, стварае спрыяльныя ўмовы для фарміравання індывідуальнага стылю 
дзейнасці. Для арганізацыі індывідуальнай работы вучняў выкарыстоўваюцца карткі-заданні, 
сшыткі на друкаванай аснове, якія дазваляюць пры меншай траце часу павялічыць аб’ём сама-
стойнай работы, даклады, паведамленні на лінгвістычныя тэмы і інш. Спалучэнне гэтых форм, 
узаемапераходы з адной у другую садзейнічаюць пераходу вучняў на больш высокія ўзроўні 
навучальнай дзейнасці.
На этапе замацавання ведаў класу прапаноўваецца агульнае заданне, даступнае для ўсіх, 
затым даюцца заданні, дыферэнцаваныя па ступені складанасці. Падбор індывідуалізаваных 
заданняў складаны. Калі вучні будуць выконваць толькі нескладаныя (на 1–2 узроўні), то гэта 
паглыбіць прабелы ў ведах. Такіх вучняў неабходна спачатку ўключыць у пасільную для іх 
дзейнасць, а затым паступова ўскладняць заданні.
Для дзяцей, у якіх развіта зрокавая памяць, настаўнік рыхтуе дадатковы наглядны матэры ял; 
вучняў з развітай маторнай памяццю часцей выклікае да дошкі для запісу тэрмінаў, складання 
схем сказаў, пабудовы алгарытмаў і інш. Для моцных вучняў неабходна арганізаваць самастой-
ную работу замест падрабязнага інструктажу (праводзіцца для больш слабых). Цікавасці да на-
вучання спрыяе самастойная пошукавая, творчая работа, прымяненне ведаў у новай сітуацыі, 
выкарыстанне дыдактычных матэрыялаў пра цікавыя для старшакласнікаў галіны ведаў 
(тэксты «Дойлідства беларускіх гарадоў», «Жалезны кінжал», «Слуц кія паясы», «Надзька- 
варатар», «Васькава мара» і іншыя са зборніка экзаменацыйных матэрыялаў за 2018 г.).
У якасці кампанентаў індывідуальнага падыходу выступаюць кантроль і самакантроль. 
Пры самакантролі вучань асэнсоўвае мэты дзейнасці і той узор, з якім параўноўвае сваю рабо-
ту. Педагог каменціруе ўзор дзеяння, пробнае яго выкананне. Навыкі самакантролю ў вучняў 
павінны развівацца настаўнікам яшчэ ў папярэднія класы.
Асаблівую ролю пры падрыхтоўцы дзевяцікласнікаў да экзамену адыгрывае іх падрыхтоўка 
да інтэлектуальных конкурсаў, у тым ліку да алімпіяд і навукова-практычных канферэнцый. 
Настаўнік выбірае невялікую частку найбольш падрыхтаваных па прадмеце вучняў, якія ма-
юць высокую матывацыю да навучання. Дадзеную дзейнасць магчыма ажыццявіць у рамках 
вучнёўскіх самапраектаў «Конкурс», «Алімпіяды», «Першыя крокі ў навуку».
Развіццю асобаснай сферы дзяцей спрыяе іх удзел у творчых конкурсах, выступленнях 
у якасці акцёра, мастака (ілюстрацыі да літаратурных твораў), паэта або пісьменніка.
У якасці заключэння неабходна адзначыць, што тэхналогіі індывідуальнага падыходу 
пры падрыхтоўцы дзевяцікласнікаў да экзамену па беларускай мове неабходна разглядаць 
як педагагічную сістэму, якая характарызуецца пераемнасцю (паміж перадэкзаменацыйным 
і экзаменацыйным перыядамі навучальнага года) і комплекснасцю (спалучаюцца розныя віды 
і метады навучальнай дзейнасці).


52


Достарыңызбен бөлісу:
1   ...   27   28   29   30   31   32   33   34   ...   123




©engime.org 2024
әкімшілігінің қараңыз

    Басты бет